Стала вядома, што палітычны зняволены і сябра Беларускага Незалежнага прафсаюза Яўген Говар выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання.
Да арышту Яўген працаваў на Беларускім металургічным заводзе ў Жлобіне. Яго судзілі разам з Ігарам Поваравым і Аляксандрам Бабровым па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Усе з“яўляюцца сябрамі ліквідаванага ўладамі Беларускага Незалежнага прафсаюза.
17 жніўня на знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту супраць мірных пратэстоўцаў Говар разам з іншымі працаўнікамі БМЗ перакрыў дарогу для тэхналагічнага транспарту на тэрыторыі завода. Першага лютага 2021 года Яўгену прысудзілі два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
У верасні 2021 палітвязня па памілаванні перавялі з калоніі на "хімію".
У пачатку ліпеня Говар выйшаў на волю з бярозаўскай ПУАТ-3, цалкам адбыўшы тэрмін. У зняволенні Яўген адбыў больш за 2 гады і 5 месяцаў.
Comments