top of page
Search

Што рабіць, калі наймальнік не жадае падаўжаць ваш кантракт?

Наймальнік не збіраецца падаўжаць працоўны кантракт з працаўніком. Аднак, у работніка ёсць пэўныя магчымасці для ўплыву на гэтае рашэнне, прадугледжаныя працоўным заканадаўствам.



Абавязак паведаміць аб рашэнні працягнуць або спыніць працоўныя адносіны прадугледжана як у наймальніка, так і ў работніка.

Згодна з нормамі артыкулаў 261-2, 261-3 Працоўнага кодэкса і абавязкам, прапісаным у кожным кантракце, работнік абавязаны не пазней як за 1 месяц да заканчэння кантракта паведаміць наймальніку аб сваім жаданні прадоўжыць або спыніць працоўныя адносіны. На працягу гэтага месяца бакі могуць весці перагаворы і дасягнуць пагаднення аб прадаўжэнні або заключэнні новага кантракта.


Згодна з артыкулам 261-3 Працоўнага кодэкса наймальнік абавязаны прадоўжыць кантракт у межах пяцігадовага тэрміну яго дзеяння, калі бакі (і работнік, і наймальнік) прымуць узгодненае рашэнне аб прадаўжэнні працоўных адносін. Падаўжэнне кантракта ў межах пяцігадовага тэрміну яго дзеяння ажыццяўляецца па пагадненню бакоў на тэрмін не менш як адзін год, а з работнікам, які не дапускае парушэнняў вытворча-тэхналагічнай, выканальніцкай і працоўнай дысцыпліны, - на тэрмін да заканчэння максімальнага тэрміну дзеяння кантракта.


Важна, каб у гэтым пытанні бакі прыйшлі да згоды. Неабходна разумець, што палажэнні артыкула 261-3 Працоўнага кодэкса аб працяглых тэрмінах прадаўжэння кантракта прымяняюцца ў выпадку, калі бакі прынялі ўзгодненае рашэнне аб прадаўжэнні працоўных адносін, заснаваных на кантракце.


Калі наймальнікам будзе прынята рашэнне аб спыненні працоўных адносін у сувязі са сканчэннем тэрміну дзеяння кантракта, работнік не будзе мець права патрабаваць іх прадаўжэння.

Пры гэтым асобным катэгорыям работнікаў (напрыклад: добрасумленным, якія не маюць дысцыплінарных спагнанняў, якія маюць працяглы стаж работы або высокі прафесійны ўзровень і г.д.) дадатковыя гарантыі могуць быць прадастаўлены калектыўным дагаворам, заключаным у арганізацыі. Даведацца пра гэтыя гарантыі можна ў дзейнай на прадпрыемстве прафсаюзнай арганізацыі.


Для асобных катэгорый работнікаў прадугледжаны гарантыі пры заключэнні, прадаўжэнні і спыненні тэрміну дзеяння кантракта.


Так, артыкул 261-5 Працоўнага кодэкса замацаваў падставы, калі наймальнік са згоды работніка абавязаны прадоўжыць тэрмін дзеяння кантракта або заключыць новы кантракт. Гэта норма распаўсюджваецца на выпадкі, калі скончыўся пяцігадовы тэрмін дзеяння кантракта, а таксама калі работнік пераводзіцца з працоўнага дагавора, заключанага на нявызначаны тэрмін, на кантрактную форму найму.


Таксама тут замацавана норма, якая абавязвае наймальніка прадоўжыць тэрмін дзеяння кантракта або заключыць новы кантракт са згоды работніка з працуючай жанчынай, якая знаходзіцца ў водпуску па цяжарнасці і родах, маці (бацькам дзіцяці замест маці, апекуном), якая знаходзіцца ў водпуску па догляду дзіцяці да дасягнення ім узросту трох гадоў, - на тэрмін не менш чым да заканчэння названых водпускаў.


Наймальнік абавязаны падоўжыць тэрмін дзеяння кантракта або заключыць новы кантракт з маці, якая працуе, (бацькам дзіцяці замест маці, апекуном), якая прыступіла да працы да або пасля заканчэння водпуску па догляду дзіцяці да дасягнення ім узросту трох гадоў, — на тэрмін не менш як да дасягнення дзіцем узросту пяці гадоў. Гэта азначае, калі маці, бацька дзіцяці замест маці, апякун знаходзяцца ў водпуску па догляду за дзіцем, і гэты водпуск скончыўся, названыя асобы выйшлі на работу, а тэрмін дзеяння кантракта скончыўся, але дзіцяці не споўнілася яшчэ пяці гадоў, то ў сілу палажэнняў артыкула 261-5 Працоўнага кодэкса наймальнік абавязаны са згоды такога работніка прадоўжыць з ім працоўныя адносіны, г.зн. прадоўжыць кантракт не менш як да дасягнення дзіцем узросту пяці гадоў.


Наймальнік абавязаны прадоўжыць тэрмін дзеяння кантракта або заключыць новы кантракт з работнікам, які добрасумленна працуе і не дапускае парушэнняў вытворча-тэхналагічнай, выканальніцкай і працоўнай дысцыпліны, якому да дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту застаецца не больш за два гады, — не менш чым да дасягнення названага ўзросту. .

З такой катэгорыяй работнікаў кантракт прадаўжаецца або заключаецца новы, калі скончыўся пяцігадовы тэрмін, — на тэрмін не менш як да дасягнення імі названага пенсіённага ўзросту. Дадзеная гарантыя распаўсюджваецца на асоб перадпенсійнага ўзросту ў спалучэнні з дзвюма абставінамі: асоба дасягнула перадпенсійнага ўзросту і добрасумленна адносіцца да выканання працоўных абавязкаў.


Вы можаце звярнуцца да нас за дапамогай. Калі ў Вас ёсць канкрэтная сітуацыя і вы не знайшлі тут адказу - вось спасылка на наш чат-бот, дзе вы атрымаеце індывідуальную кансультацыю.


Леанід СУДАЛЕНКА, юрыст Salidarnast e.V. з дваццацігадовым досведам у пытаннях абароны правоў працоўных Беларусі. Былы прававы інспектар дэмакратычнага прафсаюза РЭП, сябра праваабарончага цэнтру “Вясна”, лаўрэат міжнародных праваабарончых прэмій.


Read this text in рус

ความคิดเห็น


  • Facebook
  • Twitter
bottom of page