Дзесяць палітзняволеных асудзілі на тэрміны ад 11 да 15 гадоў калоніі. Іх усіх абвінавацілі ў «здрадзе дзяржаве», а таксама паводле шэрагу іншых артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Усе палітвязні не прызналі сваёй віны ў справе.
Вярхоўны суд 28 ліпеня разгледзеў апеляцыйныя скаргі палітвязняў. Рашэнне прымала судовая калегія пад старшынствам суддзі Ўладзімера Давыдава. Чакаецца, што неўзабаве палітвязняў перавядуць у калоніі.
Вярхоўны суд зацвердзіў пакаранні:
Сяргей Шэлест – 14 гадоў,
Уладзімір Жураўка – 15 гадоў,
Андрэй Пагерыла – 14 гадоў,
Ганна Аблаб – 11 гадоў,
Аляксандр Гашнікаў – 14 гадоў,
Сяргей Дзюба – 12 гадоў,
Ігар Мінц – 12 гадоў,
Валянцін Цярэневіч – 12 гадоў,
Сяргей Шамецька – 12 гадоў,
Аляксандр Капшуль – 15 гадоў.
У спісе зняволеных па гэтай справе шасцёра сябраў Беларускага Незалежнага прафсаюза (БНП).
«Рабочы рух» утвораны ў 2020 годзе. У ім аб’ядналіся беларускія рабочыя, у тым ліку лідары і актывісты страйкаў 2020 году.
Comments