top of page
Search

Уступленне ў ФПБ - загад па ўсіх дзяржаўных прадпрыемствах

На Мінскім заводзе «Тэрмапласт» двух новых супрацоўнікаў звольнілі з працы ў першы ж дзень за адмову ўступіць у праўладную прафсаюзную арганізацыю, якая ўваходзіць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, паведамляе «Наша Нiва».


Уступленне ў ФПБ - загад па ўсіх дзяржаўных прадпрыемствах
Фота: gorkiv.by

Спачатку намесніца дырэктара па ідэалогіі прапанавала добраахвотна запісацца ў прафсаюз. Калі ж пачула іх аргументы, што тыя ўжо з'яўляюцца сябрамі незалежнага прафсаюза РЭП, кіраўнікі якога знаходзяцца за кратамі, то паведаміла, што працаваць з такой пазіцыяй на прадпрыемстве нельга, хаця заводу і не хапае спецыялістаў-наладчыкаў.


У прыватнай гутарцы ідэолаг тлумачыла супрацоўнікам, што прафсаюз - гэта не яе капрыз, а загад па ўсіх дзяржаўных прадпрыемствах.

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) хаця і фармальна лічыцца прафсаюзным аб'яднаннем, насамрэч такім не з'яўляецца. Як і саюзы жанчын, моладзі і ветэранаў, гэта падкантрольная дзяржаве структура, якая абслугоўвае кіруючы рэжым. У тым ліку яна вылучае сваіх кандыдатаў у выбарчыя камісіі на псеўдавыбарах, на якіх не вядзецца сумленны падлік галасоў. Узначальвае ФПБ Міхаіл Орда - давераная асоба Аляксандра Лукашэнкі, які раней узначальваў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.



Чытаць гэты тэкст па eng цi рус

Comments


Commenting has been turned off.
bottom of page