top of page
Search

Удзельнікі памятнага мерапрыемства ў Берліне выказалі падтрымку дэмакратычным прафсаюзам Беларусі

2 траўня 2023 года споўнілася 90 гадоў з дня разгрому нацыянал-сацыялістамі германскага рабочага руху. У сувязі з гэтым DGB правяло ў Берліне памятнае мерапрыемства, на якое былі запрошаны лідары германскіх прафсаюзаў. У якасці госця, у мерапрыемстве прыняла ўдзел і старшыня Асацыяцыі Salidarnast e.V. Лізавета Мерляк.


DGB leaders at the memorial plaque dedicated to the events of May 2 \ photo -  dgb.de
Кіраўнікі DGB каля мемарыяльнай дошкі, прысвечанай падзеям 2 траўня / photo - dgb.de

Прафесар Доктар Герыберт Прантл у сваім выступленні нагадаў удзельнікам сустрэчы аб падзеях, якія адбыліся 90 гадоў таму, калі раніцай 2 мая 1933 года штурмавыя групы нацыстаў захапілі офісы германскіх прафсаюзаў і разрабавалі іх. Вядучыя прафсаюзныя дзеячы былі арыштаваны, адпраўлены ў канцлагеры і падвергнуты жорсткаму абыходжанню. Усе прафесійныя саюзы былі забаронены.


Some victims of Köpenick's bloody week / photo - dgb.de
Некаторыя з ахвяр «крывавага тыдню Кёпеніку» / photo - dgb.de

Праз месяц пасля гэтага адбылося «крывавы тыдзень Кёпеніку» (Köpenicker Blutwoche) - тыдзень арыштаў, катаванняў і забойстваў нацыстамі. У свой чорны спіс яны занеслі больш за 500 жыхароў Кёпеніка - працоўнага раёна Берліна. Штурмавікі ўрываліся ў кватэры, піўныя і забіралі "па спісах" свае ахвяры, жорстка распраўляючыся з імі. Не ўсе імёны загінуўшых захаваліся, 70 чалавек прапалі без вестак.


Старшыня Аб'яднання Прафсаюзаў Германіі (DGB) Ясмін Фахімі назвала ўдзел Лізаветы Мерляк сімвалічным, паколькі сёння ў XXI стагоддзі вельмі падобныя падзеі паўтараюцца ў геаграфічным цэнтры Еўропы - у Беларусі, дзе аднаасобна, амаль тры дзясяткі гадоў кіруе дыктатар Лукашэнка. Тры дзясяткі гадоў душыцца дэмакратычны працоўны рух.


- У 2020 годзе, падчас масавага паўстання беларусаў супраць Лукашэнкі і ягонага рэжыму, працоўныя выступілі супраць дыктатуры пагрозай усеагульнага страйку, - адзначыла лідар Асацыяцыі Salidarnast. - Аднак у адказ на гэта рэжым разгарнуў беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці. Лукашэнка ўцягнуў Беларусь у вайну, падтрымліваючы іншага дыктатара Пуціна ў ягонай агрэсіі супраць народа Украіны. Тым не менш дэмакратычная арганізацыя працоўных, Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў, выказала цвёрдую антываенную пазіцыю беларускіх працоўных.

На жаль, наступствамі гэтага сталі масавыя арышты і крымінальныя абвінавачанні прафсаюзных і працоўных лідараў год таму, 19 красавіка. Беларусь стала краінай без прафсаюзаў з ліпеня 2022 г., калі былі ліквідаваныя ўсе дэмакратычныя прафсаюзы. Акрамя таго, дыктатура ў Беларусі працягвае рэпрэсаваць грамадзянскую супольнасць, таўруючы любую дзейнасць як экстрэмізм і тэрарызм.


Trade union activists with portraits of Belarusian trade unionists convicted by the Lukashenka regime.
Прафсаюзныя актывісты з партрэтамі беларускіх прафсаюзных актывістаў, асуджаных рэжымам Лукашэнкі

Як 90 гадоў таму ў Германіі, цяпер у сучаснай Беларусі за іншадумства ці пратэст людзей адпраўляюць у калоніі, па сутнасці, працоўныя лагеры:


- 32 нашых таварыша знаходзяцца ў зняволенні ў Беларусі. Некаторыя асуджаныя за дзяржаўную здраду, удзел і падтрымку "экстрэмісцкай" дзейнасці з тэрмінамі да 15 гадоў пазбаўлення волі. І нават у турмах палітычныя зняволеныя, колькасць якіх дасягнула 1500, пераследуюцца. Іх спецадзежа пазначаецца жоўтымі біркамі-трыкутнікамі. А ў калоніях шырока выкарыстоўваецца прымусовая праца без захавання элементарнай аховы працы і тэхнікі бяспекі.

Варта адзначыць, што ў Германіі пасля заканчэння вайны, многія члены нацысцкіх штурмгруп SA, якія ўдзельнічалі ў тых падзеях, паўсталі перад судом. У 1950 г. акруговы суд Усходняга Берліна прысудзіў да працяглых тэрмінаў турэмнага зняволення і 15 смяротным прысудам 55 абвінавачаных, шэсць з якіх былі прыведзены ў выкананне ў лютым 1951 г.


Гэта павінна стаць напамінам усім тым, хто сёння прымае рашэнні аб правядзенні тэрору ў Беларусі, выносіць прысуды, праводзіць арышты і здзекуецца з зняволеных у лагерах.



Read this text in eng or рус

Comments


bottom of page