5 траўня МУС Беларусі зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці». Цяпер у ім 2770 чалавек.
У спіс былі ўнесены фігуранты «справы прафсаюза РЭП» Васіль Бераснеў, Генадзь Фядыніч і Вацлаў Арэшка. Таксама туды ўнеслі вядомага лекара-трансплантолага і сябра Свабоднага прафсаюза беларускага Аляксея Аляксейчыка.
Некалькі тыдняў таму у гэты спіс было ўнесена ўсё кіраўніцтва БКДП — Аляксандр Ярашук, Сяргей Антусевіч і бухгалтар БКДП Ірына Бут-Гусаім. У спісе знаходзяцца іншыя асуджаныя прафсаюзныя дзеячы — Аляксандр Мішук, віцэ-старшыня Беларускага Незалежнага прафсаюза (БНП), намесніца старшыні Свабоднага прафсаюза металістаў (СПМ) Яніна Малаш. а таксама шэраг актывістаў СПМ.
МУС уключае ў яго і тых, хто цяпер у месцах няволі адбывае тэрмін, і тых, хто ўжо выйшаў на волю, і нават тых, у каго ўжо пагашана судзімасць. На тых хто папаў у спіс накладаецца шэраг забарон звязаных з дзейнасцю. Да таго, фінансавыя аперацыі ўключаных у "Спіс экстрэмістаў" грамадзян падлягаюць асабліваму кантролю ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.
Comments