30 лiстапада праваабаронцы паведамілі аб затрыманні як мінімум пяці чалавек. Іх прозвішчы ўдакладняюцца
У дамах затрыманых праводзяцца вобшукі. Вядома, што аднаго з затрыманых клічуць Сяргей Ерафееў.
Мяркуецца, што затрымліваюць тых, хто праяўляў актыўнасць пасля выбараў 2020 года. Таксама ёсць неправераныя дадзеныя аб тым, што затрыманым інкрымінуюць злівы ў «Чорную кнігу Беларусі» і абразы ў каментарах сілавікоў ці чыноўнікаў.
Нагадаем, нядаўна стала вядома, што дадзеныя ад 8,5 да 10 тысяч чалавек, якія адпраўлялі інфармацыю ў «Чорную кнігу Беларусі» у перыяд з 1 верасня 2020 па 23 траўня 2021 года, маглі патрапіць у рукі сілавікоў
Праваабаронцы заклікаюць усіх, хто ў названы перыяд меў перапіску з каналам «Чорная кніга Беларусі» ці неяк быў звязаны з ім, паклапаціцца пра сваю бяспеку. Перш за ўсё – змяніць нумар тэлефона і выдаліць стары акаўнт у тэлеграме. Яшчэ адна з рэкамендацый – з'язджаць па магчымасці з краіны.
Comments