top of page
Search

У Беларусі працягваюцца дэманстратыўныя затрыманні рабочых

На беларускіх прадпрыемствах працягваюцца брутальныя затрыманні працоўных за іншадумства. Паказальныя акцыі застрашвання праходзяць у Гомелі.


Screenshot from security forces video
Скрыншот з відэа сілавікоў

На гэты раз быў затрыманы працоўны, які працуе зваршчыкам на буйным прадпрыемстве «Гомсельмаш». Аб гэтым праваабаронцы даведаліся з так званага «пакаяннага» відэа з працоўным, якое было выкладзена на рэсурсах гомельскіх сілавікоў.


У апісанні да відэа сілавікі зазначаюць, што на мужчыну заведзеныя адміністратыўныя і шэраг крымінальных справаў. Сам затрыманы кажа, што трапіў у поле зроку служак Лукашэнкі за рассылку спасылак на «экстрэмісцкія» рэсурсы.

Экстрэмісцкімі ў Беларусі прызнаны ўсе інфарэсурсы, якія крытыкуюць палітыку Лукашэнкі, або якія асвятляюць сітуацыю ў краіне, што не супадае з афіцыйнай пазіцыі дзяржаўнай прапаганды.


На жаль, праваабаронцам пакуль невядомае імя мужчыны і акалічнасці справы. Гэта не адзіны выпадак тэрору супраць працоўных, калі чалавека дэманстратыўна затрымліваюць на працы спецслужбы. Верагодней за ўсё, такая дэманстратыўнасць патрэбна дзеля застрашэння рабочых, што працуюць на стратэгічных прадпрыемствах Беларусі.


Read this text in eng or рус

Commenti


bottom of page