top of page
Search

Сілавікі пахваліліся "зачысткай ад экстрэмістаў" завода ў Лідзе

Updated: Jun 18

У выніку рэйду затрыманыя як мінімум пяць супрацоўнікаў металатканага завода Haver BY, паведамляе "Наша Ніва".


Затрыманне працаўніка завода Haver BY. Чэрвень 2024 года, Ліда. Скрыншот відэа
Затрыманне працаўніка завода Haver BY. Чэрвень 2024 года, Ліда. Скрыншот відэа

14 чэрвеня на прыватным прадпрыемстве ў Гродзенскай вобласці прайшла так званая "адпрацоўка экстрэмістаў". На апублікаваным відэа бачна, як сілавікі з аўтаматамі і ў поўным абмундзіраванні ўварваліся ў цэхі, адарвалі рабочых ад станкоў, паклалі іх на зямлю і заклалі ім рукі за спіну.


На якой падставе былі затрыманыя працоўныя і які іх працэсуальны статут - не паведамляецца.


ТАА "Haver BY" заснавана ў 2009 годзе ў Лідзе. Прадпрыемства займаецца вытворчасцю тканай сеткі пад кантролем нямецкіх спецыялістаў. Завод з'яўляецца даччыным прадпрыемствам нямецкага канцэрна Haver & Boecker OHG. На сайце прадпрыемства зазначаюць, што ў іх працуюць вопытныя спецыялісты з профільнай адукацыяй, якія праходзяць навучанне і павышэнне кваліфікацыі ў Германіі.


Haver & Boecker – сямейная кампанія са штаб-кватэрай у Эльдзе, Вестфалія. Заснаваная ў 1887 годзе, кампанія ўключае ў сябе аддзел пляцення дроту і машынабудавання, працуючы на ​​ўсіх пяці кантынентах свету, маючы больш за 50 даччыных кампаній і 150 агенцтваў.


Рэйды сілавікоў на прадпрыемствах за нелаяльнасць кіраўніцтву краіны абмяркоўваліся на Міжнароднай Канферэнцыі Працы, якая толькі што скончылася ў Жэневе. Выканаўца абавязкаў старшыні Беларускага Кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Максім Пазнякоў адзначаў, што падобныя «рэйды» толькі падрываюць рэшткі даверу да беларускіх уладаў на міжнароднай арэне.


Read this text in eng or рус or deu


Comments


Commenting has been turned off.
bottom of page