top of page
Search

Сёння дзень нараджэння ў прафсаюзнага актывіста і палітвязня Валянціна Цераневіча

13 лютага 2025 года намесніку старшыні пярвічнай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюза на ААТ "Гродна Азот", фігуранту справы "Рабочага Руху", Валянціну Цераневічу спаўняецца 50 гадоў.


Валянцін Цераневіч
Валянцін Цераневіч

Валянцін Цераневіч — памочнік майстра на заводзе "Хімвалакно", які ўваходзіць у склад "Гродна Азота", ён быў абраны намеснікам старшыні Беларускага Незалежнага прафсаюза "Гродна Азота".


Палітвязень быў затрыманы 20 верасня 2021 года. Яму былі прад'яўлены абвінавачанні ў стварэнні экстрэмісцкага фарміравання і здрадзе дзяржаве, пасля чаго яму быў вынесены прыгавор на 12 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Працэс закрылі да вынясення прысуду, хаця да гэтага ён праходзіў у адкрытым рэжыме.


Валянцін быў прызнаны праваабаронцамі палітычным вязнем. У якасці сімвалічнага хроснага Валаніціна выступае член Швейцарскай нацыянальнай рады і камісіі па прававых пытаннях Лоранс Фельман-Рыель.


Падтрымаць палітвязня лістамі можна на адрас: Турма №4 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай 99а, Цераневічу Валянціну Валянцінавічу.


Читать это текст по-русски

Comments


Commenting has been turned off.
  • Facebook
  • Twitter
bottom of page