Актывіст Беларускага незалежнага прафсаюзу (БНП) Максім Сенік сустракае сваё 45-годдзе за кратамі.

Нагадаем, што прафсаюзнага актывіста абвінавацілі па некалькіх артыкулах крымінальнага кодэкса: 368 ч. 1 – Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; 361 арт. 4 ч. 2 – Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці; 361 арт. 4 ч. 1 – Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.
12 чэрвеня суддзя Гродзенскага абласнога суда Мікалай Рачынскі асудзіў Максіма на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Вядома, што Максім збіраецца абскарджваць прысуд.
На дадзены момант у калоніях і турмах знаходзяцца больш за чатыры дзясяткі прафсаюзных лідараў і актывістаў дэмакратычных прафсаюзаў, а дзейнасць незалежных прафсаюзаў у краіне забаронена.
Comments