16 лістапада спаўняецца 73 гады лідэру Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП), палітычнаму вязню, асуджанаму на чатыры гады пазбаўлення волі, Аляксандру Ярашуку.
Аляксандр Ярашук - сябра Адміністрацыйнай рады МАП; віцэ-прэзідэнт Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў (ITUC); Старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП). 19 красавіка 2022 года ў яго офісе і доме прайшлі ператрусы, канфіскавана тэхніка. Яго затрымалі і змясцілі ў следчы ізалятар.
Абвінавачваўся па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і быў прыгавораны да 4 гадоў пазбаўлення волі па ч. 1 арт. 342 (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 3 арт. 361 (заклікі да абмежавальных мер, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі).
У верасні 2023 года Аляксандра перавялі з ВК №17 г. Шклоў на турэмны рэжым у Магілёў.
Падтрымаць палітвязня можна лістамі на адрас: Турма №4, 212011 г.Магілёў, вул.Крупскай 99а, Ярашуку Аляксандру Ільічу.
Читать этот текст по-русски
Kommentarer