9 сакавіка супрацоўніца "Беларускай чыгункі" і палітвязень па справе «Рабочага Руху» адзначыць сваё 45 годзе. На жаль, гэты дзень яна сустрэне ў турме, дзе адбывае 11-гадовы прысуд.
Ганну затрымалі 22 верасня 2021 года. Падставай стала завядзенне крымінальнай справы па артыкуле аб здрадзе дзяржаве (ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса) супраць супрацоўнікаў беларускіх заводаў, якія падтрымалі стачку і ўваходзілі ў «Рабочы рух». Гэтая ініцыятыва 21 верасня 2021 г. была прызнана экстрэмісцкай, і адначасова па краіне прайшлі затрыманні працоўных. Ганну, таксама абвінавацілі ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні) і змясцілі ў СІЗА КДБ, затым перавялі ў СІЗА-3.
9 лістапада 2022 г. у Гомельскім абласным судзе пачаўся разгляд "справы Рабочага Руху", фігурантамі якога праходзілі адразу дзесяць палітвязняў. На другі дзень працэсу ўсе фігуранты справы заявілі суду, што сваю віну ў дзяржздрадзе і стварэнні экстрэмісцкага фармавання не прызнаюць. Усе фігуранты "справы Рабочага Руху" на судзе адмовіліся даваць паказанні. 27 снежня працэс закрылі да вынясення прысуду, хаця да гэтага ён праходзіў у адкрытым рэжыме.
17 лютага 2023 года быў вынесены прыгавор па гэтай справе. Суддзя Аляксандр Піскуноў прызнаў Ганну вінаватай і прызначыў ёй 11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. У Ганны трое дзяцей, двое з якіх непаўналетнія.
Нядаўна ў Ганны з'явілася сімвалічная хросная, дэпутат нямецкага Бундэстага ад Партыі зялёных Беатэ Мюлер-Гемеке, у межах кампаніі Libereco #WeStandBYyou.
Comments