14-15 снежня ў Брусэлі адбылася Пятая жаночая канферэнцыя Панеўрапейскай рэгіянальнай рады Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў. Святлана Ушчапоўская - старшыня жаночай сеткі БКДП была дэлегатам канферэнцыі
Сабін Слегерс, прэзідэнт і Брыгіта Ізура, віцэ-прэзідэнт Жаночага камітэта зрабілі справаздачу аб вялікай працы праведзенай камандай з 2016 года. Высока ацаніўшы вынікі працы, дэлегаты прынялі адстаўку і абралі новы склад Жаночага камітэта.
У новы склад Жаночага камітэта быў абраны на альтэрнатыўнай аснове з захаваннем балансу па рэгіёнах і не больш за аднаго прадстаўніка ад краіны, а таксама абавязковай прысутнасцю на канферэнцыі
Прэзідэнтам Жаночага камітэта стала Роя Гараева, прадстаўніца Азербайджанскай федэрацыі прафсаюзаў. Віцэ-прэзідэнтамі былі абраныя Наталля Лявіцкая, намеснік старшыні Канфедэрацыі Свабодных прафсаюзаў Украіны і Мерыта Джэгені Юлдзіз, прадстаўніца Турэцкай прафсаюзнай федэрацыі. У склад членаў камітэта ўвайшлі прадстаўніцы прафсаюзаў Албаніі, Бельгіі, Босніі і Герцагавіны, Балгарыі, Грузіі, Германіі, Венгрыі, Швецыі.
У ходзе дыскусій, абмену вопытам і дакладамі экспертаў дэлегаты канферэнцыі вызначылі прыярытэтныя напрамкі работы. Асноўныя з іх, гэта вядома, працягваць працу па ратыфікацыі Канвенцыі 190 МАП "Аб выкараненні гвалту і дамаганняў у сферы працы", якая была прынята 21 чэрвеня 2019 года на Міжнароднай канферэнцыі працы. Шэраг краін ужо ратыфікавалі гэтую канвенцыю або рыхтуюцца да ратыфікацыі, а некаторыя Еўрапейскія ўрады, напрыклад, Германіі, пад рознымі падставамі зацягваюць працэс прыняцця.
Сярод прыярытэтаў пастанавілі працягваць дабівацца празрыстасці і роўнай аплаты працы жанчын і мужчын; і падтрымліваць маладых жанчын у іх праве на лідарства і роўныя магчымасці. Таксама жанчыны ўсіх краін удзельніц МКП узнімаюць тэму неаплачанай хатняй працы і неабходнасцю догляду дзяцей, састарэлых сваякоў і людзей з абмежаванымі магчымасцямі, што прывяло да стварэння новага тэрміна ў прафсаюзнай лексіцы «эканоміка дагляду», т.я. гэтая праца звязана з моцнымі эмацыйна-псіхалагічнымі нагрузкамі і рызыкамі.
Жанчыны будуць працягваць актыўную працу супраць вайны ва Ўкраіне. Праз свае прафсаюзныя арганізацыі дапамагаць украінскім уцекачам, у тым ліку ў магчымасці выходзіць на рынак працы.
Жаночы камітэт салідарны з беларускімі калегамі з БКДП і будзе падтрымліваць акцыі супраць заключэння прафсаюзных лідэраў у турму і закрыцця арганізацый.
תגובות