top of page
Search

«Салідарнасць» прыняла ўдзел у акцыі, прысвечанай беларускім палітычным зняволеным

21 траўня адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасці з беларускімі палітычнымі зняволенымі. Мерапрыемствы праходзілі ў розных краінах свету, у тым ліку ў Брэмене. Акцыяю правялі сябры Асацыяцыі Salidarnast e.V. і Razam Bremen.



Удзельнікі акцыі 20 траўня прыгадалі сваіх паплечнікаў па прафсаюзным руху, тых, хто зараз знаходзіцца за кратамі, асуджаных рэжымам на працяглыя тэрміны зняволення. Для іх былі зроблены паштоўкі, на якіх кожны мог напісаць ім паведамленне.


Зняволеных прафсаюзных лідараў, як і ўсіх палітвязняў, узгадалі ў дзясятках іншых гарадах свету. Расцяжкі з іх партрэтамі трымалі ў Беластоку, Вільне, Варшаве і Брусэлі. У Варшаве прайшло вялікае шэсце з патрабаваннем вызвалення закладнікаў рэжыму Лукашэнкі.


Удзельнікі акцыі ў Беластоке

Ужо тры гады сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца жахлівай. Тысячы чалавек прайшлі праз зняволенне, дзясяткі тысяч беларусаў былі вымушаны пакінуць краіну з-за рэпрэсій. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, агулам амаль за тры гады з крымінальным пераследам сутыкнуліся не менш за 4 300 чалавек. Зараз у месцах несвабоды ў жудасных умовах утрымліваюцца не менш за 1 525 палітвязняў.



Read this text in eng or рус

Comments


bottom of page