top of page
Search

"Салідарнасць" правяла летнюю школу для прафсаюзных актывістаў з Беларусі

З 11 па 16 ліпеня ў старым шахцёрскім горадзе Хатынген (Германія) прайшла першая летняя школа для актывістаў беларускіх незалежных прафсаюзаў, якія вымушана пакінулі краіну. Арганізатарам мерапрыемства стала Асацыяцыя "Салідарнасць" пры падтрымцы германскіх прафсаюзаў.


summer school Salidarnast
Пра праграму летняй школы распавядае намеснік старшыні «Салідарнасці» Марыя Тарадэцкая

На працягу некалькіх дзён некалькі дзясяткаў актывістаў з Беларускага Незалежнага прафсаюза (БНП), Свабоднага прафсаюза Беларускага (СПБ) і Беларускага прафсаюза працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП), палітычных і грамадскіх актывістаў, а таксама іх сем'і змаглі адпачыць і абмеркаваць склаўшуюся сітуацыю на Радзіме.


Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі пратэстныя падзеі 2020 года і прыйшлі да высновы, што спроба аказаць супраціўленне аўтарытарнаму рэжыму з боку працоўных была хутчэй эмацыйнай рэакцыяй на бяспраўе і гвалт рэжыму. Па словах в.а. старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Максіма Пазнякова, шанцы на масавы страйкавы рух, тады, былі мікраскапічнымі, а працоўныя былі гатовыя толькі да кароткатэрміновых масавых акцый пратэсту.


Узурпатарскі рэжым Лукашэнкі адказаў знішчэннем любых грамадскіх ініцыятыў, уключаючы і працоўны рух, прадстаўлены БКДП і прафсаюзамі, якія ўваходзяць у яго. Масавыя арышты закранулі каля паўсотні прафсаюзных лідараў і актывістаў, а прафсаюзная дзейнасць па-за “лукашэнаўскай” сістэмай была забаронена.



Старшыня Асацыяцыі "Салідарнасць" Лізавета Мерляк і выконваючы абавязкі старшыні БКДП Максім Пазнякоў расказалі аб дзейнасці арганізацый за мяжой, дзяліліся поспехамі і складанасцямі, з якімі сутыкаюцца. Удзельнікі падкрэслілі важнасць прыняцця Міжнароднай Канферэнцыяй Працы рэзалюцыі па Беларусі, у якой былі сфармуляваны патрабаванні міжнароднай супольнасці да рэжыму Лукашэнкі: вызваленне зняволеных прафсаюзных лідараў, вяртанне свабоды аб'яднання ў Беларусі і адраджэнне незалежнага прафсаюзнага руху - гэта мінімальныя ўмовы для пачатку дыялогу. Удзельнікі школы абмеркавалі, што варта рабіць актывістам з улікам прыняцця гэтай рэзалюцыі бліжэйшым часам.


Прадстаўнік "Рабочага Руху" Юрый Рававой падзяліўся досведам працы арганізацыі і важнасцю інфармацыйнай працы.


Удзельнікі адзначылі, што для паспяховай рэалізацыі ўсяго гэтага неабходна падтрымліваць сувязь паміж актывістамі, якія знаходзяцца ў розных краінах, і ў будучым аб'яднацца для сумеснай дзейнасці.

Летняя школа "Салідарнасці" была арганізавана дзякуючы партнёрам асацыяцыі і, асабліва, германскаму прафсаюзнаму аб'яднанню DGB, якое дало магчымасць беларускім актывістам папрацаваць і адпачыць у сучасным навучальным цэнтры DGB у Хатынгене.


Read this text in eng or рус

Comments


bottom of page