top of page
Search

“Салідарнасць" збірае інфармацыю аб рэпрэсіях у Беларусі

Асацыяцыя Salidarnast e.V. - дабрачынная арганізацыя, якая прадстаўляе інтарэсы працоўных Беларусі ў міжнародных інстанцыях па абароне правоў чалавека.


“Салідарнасць" збірае інфармацыю аб рэпрэсіях у Беларусі
Фота: EPA-EFE/Yauhen Yerchak

І мы шукаем беларусаў і беларусак – прадстаўнікоў рабочага руху Беларусі (рабочых, служачых, выкладчыкаў, медыкаў і іншых прафесій), а таксама студэнтаў, якія пацярпелі ад пераследу, адміністрацыйных затрыманняў, крымінальных спраў за 2022-2023 гады або падвяргаюцца рэпрэсіям у дадзены момант.


З мэтай сабраць як мага больш звестак аб здзейсненых і здзяйсняючыхся рэпрэсіях для перадачы гэтай інфармацыі ў міжнародныя інстанцыі па абароне правоў чалавека. Для гэтага мы просім пацярпелых запоўніць анкету ў гугл-форме па наступнай спасылцы: https://forms.gle/MoDjhMPJrKbkVDhj6


ВАЖНА: запаўняючы анкету павінен даць сваю згоду на выкарыстанне персанальных даных для падачы скаргаў, справаздач і іншых працэсуальных дакументаў у міжнародныя інстанцыі. Калі Вы перадумаеце – можна ў любы момант адклікаць сваю згоду (як гэта зрабіць – паказана ў анкеце).

Сабраная намі інфармацыя будзе надзейна абаронена. Аднак рэкамендуем наступныя МЕРЫ БЯСПЕКІ: пасля запаўнення анкеты па спасылцы пачысціць за сабой гісторыю прагледжаных старонак у браўзэры.


Дарагія беларусы! Разлічваем на ваш актыўны ўдзел і салідарнасць! Злачынствы рэжыму не павінныя застацца беспакаранымі! І гэта толькі ў нашых руках.



Чытаць гэты тэкст па eng цi рус

Kommentare


Die Kommentarfunktion wurde abgeschaltet.
bottom of page