На рынку працы зафіксаваны новы антырэкард: колькасць адкрытых вакансій дасягнула адзнакі больш за 170 тысяч. Дадзеныя партала службы занятасці сведчаць пра працяглы дэфіцыт працоўных кадраў і рост попыту на спецыялістаў розных прафесій, паведамляе Zerkalo.
25 кастрычніка ў агульнарэспубліканскім банку вакансій на момант выхаду гэтага тэксту было размешчана 170 369 прапаноў аб працы. Гэта новы антырэкард. Да гэтага, напрыклад, 17 ліпеня колькасць вакансій у банку складала 163 009, а 26 сакавіка — 141 тысячу.
Па 64 тыс. з існых прапаноў прапануецца заробак да 1 тыс. рублёў. Найчасцей гэта сума да выліку падаткаў. У некаторых выпадках гэта прапанова не на поўную стаўку. У 70 тыс. выпадкаў гатовыя плаціць ад 1 да 2 тыс. рублёў. Як правіла, наймальнікі пазначаюць у аб'явах суму да выліку падаткаў, то-бок на рукі атрымаецца менш.
Вырашыць праблему з недахопам працаўнікоў у Беларусі не атрымліваецца ўжо не першы год. Сярод прычын - ад'езд спецыялістаў на працу за мяжу, а таксама звальнення з-за «палітыкі».
Раней, 9 красавіка, Аляксандр Лукашэнка паскардзіўся на дэфіцыт кадраў на заводах. Пры гэтым прамысловыя прадпрыемствы па-ранейшаму не жадаюць браць на працу тых, хто засвяціўся па «палітычных» артыкулах.
На гэтым фоне Мінпрацы пашырыла спіс працоўных прафесій, на якія могуць прыцягвацца замежнікі, якія не маюць дазволу на пастаяннае пражыванне ў Беларусі.
Крыніца: Zerkalo
Читать этот текст по-русски
Comments