top of page
Search

Разліковыя лісткі: фармальнасць ці гарантыя вашых правоў?

  • Writer: Salidarnast Belarus
    Salidarnast Belarus
  • Mar 26
  • 2 min read

Кожны месяц мільёны работнікаў атрымліваюць заробак, але ці задумваліся вы, што менавіта адлюстравана ў разліковым лістку? Гэта проста паперка ці інструмент абароны вашых інтарэсаў? Працадаўца абавязаны выдаваць разліковы лісток, але як менавіта, у якія тэрміны і якія падводныя камяні могуць хавацца ў гэтым працэсе?



Артыкулам 80 Працоўнага кодэкса прадугледжаны абавязак наймальніка выдаваць работніку разліковыя лісткі штомесяц.


У прыватнасці, наймальнік пры выплаце заработнай платы штомесяц абавязаны выдаваць кожнаму работніку разліковы лісток з указаннем у ім састаўных частак заработнай платы, належнай за адпаведны перыяд, памераў утрыманняў з заработнай платы, а таксама агульнай сумы заработнай платы, якая падлягае выплаце.


Пры гэтым форма разліковага лістка зацвярджаецца наймальнікам, а гэта значыць, можа быць рознай. Тым не менш, пералічаныя ў законе да разліковага лістка патрабаванні з'яўляюцца абавязковымі.


ВАЖНА: Права на атрыманне разліковага лістка мае кожны работнік незалежна ад віду заключанага з ім працоўнага дагавора, выкарыстання ў дачыненні да яго сістэмы платы працы і іншых фактараў.


Пры гэтым, заканадавец не ўстанавіў канкрэтных тэрмінаў да выдачы разліковых лісткоў у рамках месяца і не прадугледжаны абавязак наймальніка выдаваць іх напрыклад пад подпіс (напрыклад, не пазней за 5-е чысло кожнага месяца).


Сам факт пералічэння заработнай платы поўнасцю або часткова на рахунак у банку ў парадку, устаноўленым артыкулам 75 Працоўнага кодэкса не вызваляе наймальніка ад абавязку штомесяц выдаваць кожнаму работніку разліковыя лісткі.


Важна таксама памятаць, што атрыманне работнікам разліковых лісткоў з'яўляецца важным доказам у выпадку ўзнікнення магчымых працоўных спрэчак аб налічанай, але не выплачанай заработнай плаце.


Вы можете обратиться к нам за помощью. Если у Вас есть конкретная ситуация и вы не нашли здесь ответа — вот ссылка на наш чат-бот, где вы получите индивидуальную консультацию.


Леонид СУДАЛЕНКО, юрист Salidarnast e.V. с двадцатилетним опытом в вопросах защиты прав трудящихся Беларуси. Бывший правовой инспектор демократического профсоюза РЭП, член правозащитного центра «Вясна», лауреат международных правозащитных премий.


Read this text in рус

Kommentarer


Det går inte längre att kommentera på det här inlägget. Kontakta hemsidans ägare för mer information.
  • Facebook
  • Twitter
bottom of page