top of page
Search

Пікет у цэнтры Берліна ў гадавіну масавых арыштаў прафсаюзных лідараў Беларусі

19 красавіка 2023 года мы запрашаем усіх жадаючых далучыцца да нашага мерапрыемства з патрабаваннем вызвалення беларускіх прафсаюзных актывістаў. У гэты дзень мы ладзім пікет у цэнтры Берліна, каб прыцягнуць увагу сусветнай грамадскасці да праблем, звязаных з парушэннем правоў працоўных у Беларусі.




Пікет будзе праводзіцца ў цэнтры Берліна каля Брандэнбургскай брамы на Pariser Platz. Пачатак акцыі а 12:00. У той дзень у Беларусі адбыліся масавыя ператрусы і затрыманні ў офісах дэмакратычных прафсаюзаў. Дзясяткі лідараў і актывістаў прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў, былі арыштаваныя. Больш за 30 актывістаў былі асуджаныя на розныя тэрміны пазбаўлення волі. Генадзь Фядыніч і Васіль Берасьнёў былі асуджаныя на 9 гадоў калоніі.


Нагадаем, што дыктатарскі рэжым Лукашэнкі гадамі тэрарызуе і пераследуе прафсаюзных лідараў і актывістаў, а таксама ўсіх тых, хто выказвае сваю нязгодную пазіцыю. 1480 палітычных зняволеных зараз знаходзяцца ў турмах і лагерах за выказванне сваёй пазіцыі.


Мы патрабуем вызвалення нашых таварышаў з месцаў пазбаўлення волі, спынення рэпрэсій супраць іх і гарантыяў законнай дзейнасці незалежных прафсаюзаў. Для дасягнення гэтай мэты мы запускаем інфармацыйную кампанію, якая распачнецца 19 красавіка 2023 года.

Арганізатарам кампаніі з'яўляецца Асацыяцыя "Салідарнасць", якая была створана ў Брэмене беларускімі прафсаюзнымі актывістамі, якія пакінулі Беларусь. Арганізацыя аказвае дапамогу рэпрэсаваным прафактывістам.


Далучайцеся да нашай каманды, распаўсюджвайце нашу інфармацыю ці падтрымайце нашу дзейнасць матэрыяльна.


Read this text in eng or рус

Comments


bottom of page