13 студзеня ў Вільні адбылася сустрэча беларускай лідаркі Святланы Ціханоўскай і прэзідэнта Еўрапарламента Роберты Метсолы.

На афіцыйнай частцы сустрэчы Метсола запрасіла Ціханоўскую прыняць удзел у Саміце Еўрапейскай народнай партыі, каб зрабіць Беларусь адной з тэм міжнароднага парадку дня, паведамляецца на сайце беларускай лідаркі.
Асобна Ціханоўская спынілася на тэме палітвязняў. Лідарка прапанавала падтрымаць ідэю стварэння міжнароднага фонду. Яго мэта - падтрымка сем'яў палітвязняў і рэабілітацыя тых, хто выйшаў на волю.
Пасля гэтага прэзідэнт Еўрапарламента сустрэлася з сем'ямі палітвязняў, а таксама з былымі палітвязнямі. У прыватнасці на сустрэчы прысутнічаў муж прафсаюзнай і грамадскай актывісткі Паліны Шарэнды-Панасюк, Андрэй Шарэнда. Беларусы расказалі гісторыі знаходжання за кратамі і заклікалі Метсолу прыкласці максімум намаганняў для вызвалення тых, хто застаецца ў турмах.
Святлана Ціханоўская прапанавала Роберце Метсале стаць сімвалічнай хроснай аднаго з беларускіх палітвязняў і заклікаць іншых сябраў Еўрапарламента далучыцца да гэтай кампаніі.
Comments