top of page
Search

Працоўныя спрэчкі: парадак разгляду і зварот у суд

У працэсе працы часта могуць узнікаць рознагалоссі па пытаннях прымянення заканадаўства аб працы, калектыўнага і працоўнага дагавораў і іншых пагадненняў аб працы. Як правіла, працоўная спрэчка ўзнікае ў сувязі з парушэннем адным бокам працоўных адносін правоў другога боку. Давайце падрабязней разгледзім гэтае пытанне.




Індывідуальныя працоўныя спрэчкі


Пад індывідуальнай працоўнай спрэчкай разумеюцца рознагалоссі паміж работнікам і наймальнікам па пытаннях прымянення заканадаўства аб працы, калектыўнага дагавора і іншых пагадненняў аб працы.



Прычыны ўзнікнення працоўных спрэчак


Да найболей распаўсюджаных чыннікаў узнікнення працоўных спрэчак можна аднесці:


  • несвоечасовае прадстаўленне водпуску;

  • незаконны перавод на іншую працу або незаконнае перамяшчэнне;

  • няправільны разлік заработнай платы, належнай работніку;

  • звальненне работніка з работы па ініцыятыве наймальніка без законных падстаў і (або) з парушэннем парадку звальнення;

  • затрымку разліку пры звальненні;

  • несвоечасовую выдачу працоўнай кніжкі;

  • прычыненне работнікам наймальніку матэрыяльнага ўрону.



Парадак вырашэння працоўных спрэчак


Для вырашэння працоўных спрэчак заканадаўствам устаноўлены пэўны парадак, які прадугледжвае працэдуру і тэрміны падачы заяў і іскаў, іх разгляду, прыняцця рашэнняў, іх выканання.


Асноўным заканадаўчым актам, які рэгулюе парадак разгляду і вырашэння індывідуальных працоўных спрэчак, з'яўляецца Працоўны кодэкс, артыкул 17 якога спецыяльна прысвечана гэтаму пытанню.


Парадак разгляду індывідуальных працоўных спрэчак рэгулюецца Працоўным кодэксам і грамадзянскім працэсуальным заканадаўствам (артыкул 234 ПК).



Органы, якія разглядаюць індывідуальныя працоўныя спрэчкі


Органамі, якія разглядаюць працоўныя спрэчкі, з'яўляюцца камісіі па працоўных спрэчках і суды (арт. 233 ПК).


У які з дадзеных органаў неабходна звяртацца працаўніку пры ўзнікненні працоўнай спрэчкі, вызначае падведамнасць працоўнай спрэчкі. Пры дапамозе падведамнасці размяжоўваюцца паўнамоцтвы камісіі па працоўных спрэчках і суда па разглядзе працоўных спрэчак і ўстанаўліваецца, да вядзення якіх юрысдыкцыйных органаў аднесена вырашэнне той ці іншай працоўнай спрэчкі.



ВАЖНА!


Неабходна адзначыць, што заканадавец вызначае Камісія па Працоўным Спрэчкам як першасны орган па разглядзе толькі тых працоўных спрэчак, дзе адным з бакоў з'яўляецца работнік - член прафсаюза. Калі работнік не з'яўляецца членам прафсаюза, ён па сваім меркаванні вырашае, звяртацца яму ў КПС ці ў суд. Пры гэтым КПС не мае права адмовіць работніку ў разглядзе спрэчкі з прычыны таго, што ён не з'яўляецца членам прафсаюза, а суд не мае права адмовіць такому работніку ў прыняцці іскавай заявы па падставе невыканання папярэдняга пазасудовага парадку вырашэння спрэчкі.


У выпадку, калі спрэчка падлягае разгляду ў КПС, работнік скарыстаўся правам на зварот з заявай менавіта ў гэты орган і камісія вынесла рашэнне, яе рашэнне можа быць абскарджана ў суд.


Калі ў Вас ёсць канкрэтная сітуацыя і вы не знайшлі тут адказу - вось спасылка на наш чат-бот, дзе вы атрымаеце індывідуальную кансультацыю.


Леанід СУДАЛЕНКА, юрыст Salidarnast e.V. з дваццацігадовым досведам у пытаннях абароны правоў працоўных Беларусі. Былы прававы інспектар дэмакратычнага прафсаюза РЭП, сябра праваабарончага цэнтру “Вясна”, лаўрэат міжнародных праваабарончых прэмій.

Read this text in рус

Comments


Commenting has been turned off.
bottom of page