Як жанчыне дамаўляцца з наймальнікам, каб паспяваць адвесці дзіця ў школу або забраць дзяцей з дзіцячага садка?
Па гэтым пытанні неабходна звярнуцца да наймальніка з пісьмовай заявай, у якой выказаць просьбу ўзгадніць новы рэжым працы. Важна памятаць, што гарантыі маці выкладзены ў артыкуле 289 Працоўнага кодэкса, на якую і трэба зрабіць спасылку, абгрунтоўваючы неабходнасць змены рэжыму працы.
Згодна з названай нормай для жанчын, якія маюць дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў, наймальнік абавязаны ўстанавіць няпоўны працоўны час або няпоўны працоўны тыдзень.
Як бачым, жанчыне дастаткова толькі выказаць просьбу і яна тут жа ператвараецца ў абавязак наймальніка. Змяненне рэжыму працы афармляецца ў далейшым загадам кіраўніка. У выпадку, калі такая змена ўстанаўліваецца на непрацяглы час, уносіць змены ў кантракт не патрабуецца.
Пры гэтым варта памятаць, што пры ўсталяванні няпоўнага працоўнага часу, заработная плата будзе выплачвацца ў меншым памеры - за фактычна адпрацаваныя гадзіны. Іншымі словамі, у заробку жанчына ў такім выпадку ўсё ж страціць.
Аднак і тут ёсць выйсце! Дзеючымі на прадпрыемствах Калектыўнымі дагаворамі наймальнікі могуць устанаўліваць больш ільготныя ў параўнанні з працоўным заканадаўствам умовы працы для сваіх работнікаў.
Трэба смела пісаць ініцыятыўную заяву ў свой прафсаюз аб уключэнні ў Калектыўны дагавор папраўкі аб поўнай аплаце няпоўнага працоўнага дня.
У выпадку невыканання гэтых норм вы можаце звярнуцца да нас за дапамогай. Калі ў Вас ёсць канкрэтная сітуацыя і вы не знайшлі тут адказу - вось спасылка на наш чат-бот, дзе вы атрымаеце індывідуальную кансультацыю.
Леанід СУДАЛЕНКА, юрыст Salidarnast e.V. з дваццацігадовым досведам у пытаннях абароны правоў працоўных Беларусі. Былы прававы інспектар дэмакратычнага прафсаюза РЭП, сябра праваабарончага цэнтру “Вясна”, лаўрэат міжнародных праваабарончых прэмій.
Read this text in рус
Comments