top of page
Search

Прафсаюзны актывіст і палітвязень Аляксандр Гашнікаў сёння адзначае свой дзень нараджэння

  • Writer: Salidarnast Belarus
    Salidarnast Belarus
  • Jan 23
  • 1 min read

Сёння спаўняецца 38 гадоў актывісту Беларускага незалежнага прафсаюза (БНП), фігуранту справы "Рабочага Руху", прыгаворанага беларускім рэжымам да 14 гадоў пазбаўлення волі.


Аляксандр Гашнікаў
Аляксандр Гашнікаў

Аляксандр Гашнікаў – работнік Беларускага металургічнага завода ў Жлобіне, фігурант справы “Рабочага Руху”, які спрабаваў рэалізаваць і абараніць права працоўных на страйк, актывіст Беларускага незалежнага прафсаюза. Ён быў адным з заснавальнікаў пярвічнага прафсаюзу БНП на заводзе, які ўлады адмовіліся рэгістраваць.


У Гомельскім абласным судзе 17 лютага 2023 года суддзя Аляксандр Піскуноў прызнаў Аляксандра вінаватым па ч. 1 арт. 356 КК РБ (здрада дзяржаве), ч. 3, арт. 361-1 КК РБ (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і ўдзел у ім) і прыгаварыў яго да 14 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.


11 жніўня 2023 года МУС унеслі палітвязня ў «Спіс грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».


28 траўня ў судзе Наваполацка адбылося судовае паседжанне па ўзмацненні жорсткасці рэжыму ўтрымання Аляксандра Гашнікава. Суддзя Віталь Лапко, прызначаны Аляксандрам Лукашэнкам, пастанавіў перавесці Аляксандра на турэмны рэжым. У дадзены момант палітвязень знаходзіцца ў турме №4 Магілёва.


Падтрымаць палітвязня лістамі можна на адрас: Турма №4 212011 г.Магілёў, вул.Крупскай 99а, Гашнікаву Аляксандру Паўлавічу.


Читать этот текст по-русски

Comentarios


Ya no es posible comentar esta entrada. Contacta al propietario del sitio para obtener más información.
  • Facebook
  • Twitter
bottom of page