top of page
Search

Прафсаюзнага актывіста Аляксандра Капшуля хочуць перавесці на турэмны рэжым

Updated: Apr 11

Аляксандр — былы юрысконсульт ААТ "Нафтан" заводу "Палімір". Прымаў актыўны ўдзел у дзейнасці Беларускага Незалежнага прафсаюза на прадпрыемстве. Мае жонку і дваіх непаўнагадовых дзяцей.


Александр Капшуль в зале суда
Аляксандр Капшуль у зале суда

Палітвязня затрымалі 25 верасня 2021 года на тэрыторыі РФ і перадалі супрацоўнікам КДБ Беларусі. У Гомелі летась вынеслі прысуд па "справе Рабочага Руху". Аляксандра прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі), ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве), ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання і ўдзел у ім) і асудзілі да 15 гадоў калоніі.


Сёння, 10 красавіка, у Бабруйску адбудзецца суд па справе аб замене палітвязню рэжыму ўтрымання. Па рашэнні суддзі Паўла Карцініна прафактывіста могуць перавесці ў турму.


Падтрымайце палітвязня лістамі і паштоўкамі: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Аляксандр Сяргеевіч Капшуль


Read this text in рус or eng




Comments


Commenting has been turned off.
bottom of page