Сёння ў Гродзенскім абласным судзе праходзіць працэс над актывістам Беларускага Незалежнага прафсаюза (БНП), Максімам Сенікам. Яму прад'яўлены абвінавачанні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці і абразе Лукашэнкі.
Паводле звестак праваабаронцаў, судовы працэс над Максімам Сенікам, які быў затрыманы яшчэ восенню мінулага года, пачаўся сёння. Актывіста незалежнага прафсаюза абвінавачваюць па некалькі артыкулах крымінальнага кодэкса: 368 ч. 1 – Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; 361 4 ч. 2 – Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці; 361 4 ч. 1 – Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці. Яму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.
Максіма Сеніка, 44-гадовага мужчыну, узялі пад варту і змясцілі ў СІЗА турмы №1 Гродна. Раней праўладныя Telegram-каналы распаўсюджвалі відэа, на якім маральна зламаны актывіст прызнаваў сваю віну ў апазіцыйнай дзейнасці да ўладаў.
Судовае паседжанне праводзіць суддзя Гарадзенскага абласнога суда Мікалай Рачынскі.
Comentários