top of page
Search

Пераследы і здзекі з прафсаюзных актывістаў не спыняюцца: Гісторыя Віктара Крываля

8 красавіка 2023 года да былога чальца прафсаюза РЭП, ліквідаванага ў Беларусі па рашэнні Вярхоўнага суда, прыйшлі з ператрусам трое супрацоўнікаў Уздзенскага РАУС.


8 красавіка 2023 года да былога чальца прафсаюза РЭП, ліквідаванага ў Беларусі ра рашэнню Вярхоўнага суда, прыйшлі з ператрусам трое супрацоўніка Уздзенскага РОВД.
Вiктар Крываль

Супрацоўнікі патлумачылі, што падставай для іх прыходу з'явіўся, нібыта паступіўшы да іх 8 красавіка данос, што Крываль Віктар "можа мець дачыненне да здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў, звязаных з пратэстнай актыўнасцю, учыненых з дэструктыўным намерам" і ў "захоўванні матэрыялаў экстрэмісцкай накіраванасці".


Пры ператрусе нічога не знайшлі, але Віктар усё роўна быў затрыманы, на падставе таго, што адмовіўся ўключаць кампутар, які належыць сыну


У той жа дзень Віктар быў арыштаваны і змешчаны ў карцэр, дзе тэмпература каля +4, у якім былі толькі жалезная шконка і драўлянае крэсла.

11 красавіка 2023 года адбылося судовае паседжанне па адміністрацыйным правапарушэнні ў судзе Уздзенскага раёна па арт. 24.3 КаАП "Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў". У выніку якога, суддзя Кострыкаў А.І. пастанавіў адкласці судовае разбіральніцтва на 3 траўня 2023 года. Віктара вызвалілі.


3 траўня 2023 года адбылося адкладзенае судовае паседжанне. Суддзя Барысаў Алег адмовіў у хадайніцтве аб вядзенні працэсу на беларускай мове, спаслаўшыся на тое, што "паседжанне, з прычыны таго, што дзеючым заканадаўствам замацавана дзве мовы вядзення судаводства, праводзіць на рускай мове". На працэсе Крываль Віктар растлумачыў, што "сутнасць правапарушэння, якое ставіцца яму ў віну, не зразумелая".


Віну Віктар не прызнаў. У выніку гэтага паседжання быў абвешчаны перапынак да 5 траўня 2023 года.


5 траўня 2023 года адбылося чарговае адкладзенае паседжанне, у выніку якога Крываля Віктара асудзілі і арыштавалі на 15 содняў па арт. 24.3 КаАП за непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў.

З 6 траўня Віктар у знак пратэсту трымаў сухую галадоўку за незаконныя дзеянні праваахоўных органаў і судовай улады. Стан Віктара пагаршаўся і на просьбы дапусціць лекара былі атрыманы адмовы. 12 траўня 2023 года Віктара павезла хуткая ў лякарню дзе ён знаходзіцца і зараз.



Чытаць гэты тэкст па eng цi рус

Comments


Commenting has been turned off.
bottom of page