Учора, 23 чэрвеня, сябру Беларускага Незалежнага прафсаюза і палітвязню Андрэю Пагерылу, асуджанаму па справе «Рабочага Руху» на 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, споўнілася 33 гады.
Сімвалічны хросны Андрэя, дэпутат нямецкага Бундэстага і прадстаўнік партыі «Саюз 90/Зялёныя» Хельге Лімбург, рэгулярна заклікае звярнуць увагу на праблему палітвязняў у Беларусі і, у прыватнасці, свайго падапечнага, публікуючы адкрытыя лісты.
Андрэй Пагерыла - былы слесар-рамонтнік цэха "Аміяк-3" на ААТ "Гродна Азот" і член Беларускага Незалежнага прафсаюза. Ён быў асуджаны па справе "Рабочага Руху" на 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па сфабрыкаваным крымінальным абвінавачанні ў здрадзе дзяржаве.
Чытаць гэты артыкул па рус ці eng
Comments