top of page
Search

Паліну Шарэнду-Панасюк зноў адправілі ў карцэр пасля пераводу ў Гомельскае СІЗА

Палітзняволенную Паліну Шарэнду-Панасюк накіравалі назад у Гомельскае СІЗА. Там яе адразу змясцілі ў карцэр.


Як паведаміў муж Паліны Андрэй Шарэнда, па іншай справе па арт. 411 КК РБ (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы) у дачыненні да Паліны следчыя дзеянні ўжо скончыліся. Стала вядома, што палітзняволенную перавялі з ІЧУ Рэчыцы ў Гомельскі СІЗА.


А калі сваякі патэлефанавалі ў Гомельскае СІЗА, каб даведацца пра стан здароўя палітвязня і магчымасць перадачы пераводу, ім сказалі, што Паліну змясцілі ў адзіночную камеру на 10 сутак.


Прафсаюзная і грамадзянская актывістка Паліна Шарэнда-Панасюк была затрыманая ў студзені 2021 года і з таго часу застаецца за кратамі. Яе двойчы прыгаворвалі па артыкуле 411, а ў траўні 2024 года яна мусіла выйсці на волю, але трэці раз была абвінавачаная ў «непадпарадкаванні». Жанчыну дома чакаюць двое сыноў – Славамір і Стах.


Крыніца: viasna brest


Read this text in рус or eng

Σχόλια


bottom of page