top of page
Search

Паліну Шарэнда-Панасюк зноў абвінавачваюць у непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі


Паліну Шарэнда-Панасюк трэці раз абвінавачваюць у непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі (артыкул 411 КК), паведаміў "Медыязоне" яе муж, Андрэй Шарэнда.

 

Паліна Шарэнда-Панасюк

"Прывялі дзяжурнага адваката і ўсё зрабілі пры ім," - сказаў Андрэй.

 

Прафсаюзная і грамадская актывістка мусіла выйсці на волю 21 траўня. Па словах яе мужа, апошнім часам у яе было некалькі спагнанняў, а таксама яна знаходзілася ў ШІЗА і ПКТ. Родныя спрабавалі перадаць ёй пасылку, але ім адмовілі, паведаміўшы, што "нехта ўжо прынёс прадукты раніцай."

 

2 траўня ў судзе Рэчыцкага раёна разглядалі справу аб прызначэнні Паліне Шарэнда-Панасюк прэвентыўнага нагляду, бо тэрмін яе зняволення падыходзіў да канца.

 

Паліну Шарэнда-Панасюк затрымалі ў студзені 2021 года, і суд прыгаварыў яе да двух гадоў калоніі па артыкулах аб абразе Лукашэнкі, прадстаўніка ўлады і гвалце або пагрозе гвалтам міліцыянту.

 

Яна павінна была выйсці на волю ў 2022 годзе, але яе асудзілі па артыкуле аб непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі (артыкул 411 КК) і дадалі год да тэрміну. Другі раз родныя чакалі яе вызвалення 6 жніўня 2023 года, але яе зноў прыгаварылі да года калоніі па тым жа артыкуле.

 

Read this text in eng or рус


Comments


bottom of page