Лукашэнка прызначыў новага міністра працы і сацыяльнай абароны. Міністрам стала Наталля Паўлючэнка, якая раней займала пасаду першага намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны. Прадстаўнік БКДП падзяліўся сваімі ўражаннямі аб прызначэнні Наталля Паўлючэнка.
Выканаўца абавязкаў старшыні Беларускага Кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Максім Пазнякоў лічыць, што прызначэнне Паўлючэнкі на пасаду міністра працы супала са 112-й Міжнароднай Канферэнцыяй Працы не выпадкова. На яго думку, ад іншага намесніка міністра працы, Ігара Старавойтава, які прадстаўляў урад Беларусі на канферэнцыі, Мінск чакаў змены пазіцыі МАП па "беларускім пытанні". Чаго не адбылося.
- Відаць, задачу, якую паставілі перад Старавойтавым, ён не выканаў. Палепшыць адносіны з МАП не ўдалося. Таму выбар быў зроблены на карысць Паўлючэнкі, - адзначае Пазнякоў.
Пазнякоў таксама падкрэсліў, што пасада міністра працы ў Беларусі мае намінальны характар: "Гэта фактычна намінальная пасада, перад якой ставяцца задачы ўрада, і яны павінны іх прыводзіць у выкананне". На яго думку, асноўныя задачы, якія стаяць перад новым міністрам, звязаны з аптымізацыяй дзяржаўных расходаў на сацыяльную падтрымку. Зыходзячы з пасылу дзяржаўных СМІ, будуць перагледжаны выплаты для шматдзетных, мацярынскі капітал і, магчыма, іншыя выплаты.
Адной з асноўных задач для Паўлючэнкі стане вырашэнне праблемы адтоку рабочай сілы з краіны. Гэта праблема стала прызнавацца на самым высокім узроўні ў Беларусі. Аднак метады, якія прымяняюцца для яе вырашэння, на думку Пазнякова, састарэлыя і наўрад ці прывядуць да паляпшэння сітуацыі.
- Адзінае, што ім застаецца - гэта вяртацца на шлях дэмакратыі і выконваць правы чалавека. Яны павінны зразумець, што чалавечы капітал - самае каштоўнае, што ёсць у дзяржавы, - дадае Пазнякоў.
Паглядзім, як новы міністр справіцца з пастаўленымі задачамі, але, на думку Пазнякова, нічога нечаканага і звышнатуральнага ад новага міністра чакаць не даводзіцца.
Наталля Паўлючэнка нарадзілася ў 1977 годзе ў Жодзіне Мінскай вобласці. У 1998 годзе яна скончыла Беларускі камерцыйны ўніверсітэт упраўлення па спецыяльнасці «фінансы і крэдыт». Доўгі час працавала на розных пасадах у Мінскім аблвыканкаме. З 2021 года па чэрвень 2024 года яна займала пасаду першага намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны.
Read this text in рус or eng
Comments