Як стала вядома, на найбуйнейшым у Беларусі калійным прадпрыемстве сталі частымі выпадкі схаваных скарачэнняў. Стала вядома аб дзясятках выпадках не працягу або скасавання кантрактаў з работнікамі рудаўпраўленняў прадпрыемства.
На думку работнікаў, скарачэнні закранулі больш за ўсё руднікі, чым фабрыкі па ўзбагачэнні руды. Для таго каб не выклікаць абурэнне ў калектыве, кантракты не працягваюць выбарачна ў розных брыгадах.
- Многіх работнікаў звальняюць па выніках медкамісіі, якую яны не праходзяць і іх выводзяць з шахты. Калі раней ім прапаноўвалася працоўнае месца без шкодных фактараў, то зараз, наогул могуць нічога не прапанаваць, - распавядае працаўнік прадпрыемства.
Таксама шмат выпадкаў не падаўжэння кароткатэрміновых працоўных дамоваў, асабліва з былымі актывістамі незалежнага прафсаюза ці тымі, хто быў заўважаны ў пратэстах 2020 года. Раней у СМІ агучвалася інфармацыя, што КДБ і супрацоўнікамі Службы бяспекі прадпрыемства ў аддзелы кадраў былі перададзеныя спісы супрацоўнікаў калійнага прадпрыемства з якімі неабходна скасаваць працоўныя дамовы.
- Пра памеры звальненняў цяжка казаць, бо работнікі часта замоўчваюць факт звальненняў, але зараз вядома пра дзясяткі выпадкаў, - адзначыў наш суразмоўца.
Скарачэнне колькасці працоўнага калектыву прадпрыемства і вываду асобных цэхаў у аўтсорсінг праводзіцца на "Беларуськаліі" апошнія 6 гадоў.
Работнікі лічаць, што такім чынам за кошт зніжэння колькасці работнікаў брыгад і павелічэння інтэнсіўнасці працы для працоўных, адміністрацыя падвышае рэнтабельнасць прадпрыемства і пры неабходнасці будзе гатова прадаць яго. Да таго ж, на сітуацыю відавочна паўплывалі санкцыйныя абмежаванні па рэалізацыі прадукцыі прадпрыемства.
Калі раней работнікі аб'яднаныя ў незалежны прафсаюз маглі выстаўляць патрабаванні адміністрацыі, праз калектыўны дагавор уплываць на ўмовы працы і заработную плату. Тое сёння на прадпрыемстве дзейнічае адзін кішэнны прафсаюз, якім кіруе, фактычна прызначаны - былы намеснік гендырэктара Рыбак. Цяпер салігорскае прадпрыемства цалкам пад кантролем генеральнага дырэктара Івана Галаватага.
Варта адзначыць, што ў дачыненні да Галаватага ў лютым 2023 года былі працягнутыя персанальныя санкцыі, накладзеныя ЕС. Аднак «Нашай Ніве» з дыпламатычных крыніц стала вядома, што Бразілія з шэрагам афрыканскіх краін пры падтрымцы некаторых краін ЕС лабіруюць вывад з-пад санкцый асоб, якія кантралююць здабычу калію. Гаворка ідзе пра мільярдэра Гуцырыева і Галаватага. Асноўным аргументам лабістаў з'яўляецца прадуктовая бяспека ў Афрыцы і Паўднёвай Амерыцы.
Comentários