Сёння стала вядома, што ўсе інфармацыйныя матэрыялы і атрыбутыка нашай арганізацыі былі ўнесены ў "Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў". Рашэнне аб гэтым прыняў суд Цэнтральнага раёна горада Мінска ад 28 сакавіка 2024 года, паведамляецца на сайце Міністэрства ўнутраных спраў РБ.

У спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» увайшлі публікацыі, размешчаныя на нашым сайце, а таксама ва ўсіх сацыяльных сетках дзе ёсць нашы суполкі. Акрамя таго экстрэмісцкім быў прызнаны лагатып арганізацыі, а таксама ўсе яго варыяцыі.

Што стала падставай для прызнання нашых матэрыялаў "экстрэмісцкімі" нам не вядома, аднак і не здзіўляе, паколькі практыка прызнання любога матэрыялу, які не адпавядае прапагандзе беларускага рэжыму, экстрэмісцкім, ужо даўно выкарыстоўваецца сілавымі ведамствамі Беларусі.
У сваю чаргу заклікаем нашых чытачоў і падпісчыкаў з Беларусі быць асцярожнымі і берагчы сваю свабоду і бяспеку. Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, чытайце нашыя матэрыялы, але не падпісваючыся на нашыя паблік. Не лайкайце і не каментуйце матэрыялы. Пры магчымасці заходзьце на наш сайт праз VPN.
Памятайце пра сваю бяспеку!
Read this text in рус or eng
Commentaires