top of page
Search

Масавыя затрыманнi працоўных у Лiде

За падпiскi на «экстрымiсцкiя» телеграм-каналы на Лiдскiх прадпрыемствах ААТ «Лідахлебапрадукт» i ААТ «Лакафарба» затрыманы по меньшай меры 6 чалавек, паведамляе телеграм-канал «Задержания, суды в Лиде».

Масавыя затрыманнi працоўных у Лiде
«Лакафарба»

Учора, 6 верасня, на двух буйных прадпрыемствах Лiды ААТ «Лідахлебапрадукт» i ААТ «Лакафарба» адбыўся хапун – на апошнем 6 працоўных былi затрыманы за падпiскi i распаўсюд «экстрымiсцкiх» матэрыалаў. Сёння, 7 верасня, стала вядома, што затрыманыя выйшлi на волю, атрымаўшы штрафы ад 10 б.в. i болей.


Таксама паведамляецца, што яшчэ каля 30 чалавек «засталiся пад пытаннем». А на афiцыйым телеграм-канале Лакафарбы з’явiлася паведамленне з патрабаваннем азнаёмiцца са спiсам экстрымiсцкiх матэрыялау на сайце Мiнiнформа.



Чытаць гэты тэкст па eng цi рус

Comments


Commenting has been turned off.
bottom of page