Лідарка арганізацыі Salidarnast e.V. Лізавета Мерляк выступіла з важным зваротам на канферэнцыі «IE&FLT» у Ставангере (Нарвегія) якая сабрала 350 лакальных прафсаюзных лідараў розных галін, ад хімікаў да нафтаздабытчыкаў.

Назва канферэнцыі, Styrke, акцэнтуе ўвагу на ўмацаванні сілы актывістаў для эфектыўнай працы. Кіраўнік Salidarnast e.V. падзялілася драматычнай сітуацыяй у Беларусі пасля ліквідацыі ўсіх дэмакратычных прафсаюзаў у ліпені 2022 года.
У яе прамове яна адзначыла, што Беларусь стала краінай без прафсаюзаў, і падкрэсліла, што ў краіне працягвае жорсткія рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці. Сотні прафсаюзных актывістаў апынуліся ў турмах, прыгавораныя да працяглых тэрмінаў пазбаўлення волі. Вядомыя асобы, у тым ліку старшыня Беларускага Кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандр Ярашук, сталі вязнямі. Важна адзначыць, што сярод вязняў ёсць і жанчыны-прафсаюзніцы, а таксама людзі сталага ўзросту.

- У цяперашні час у Беларусі скарачаюць працаўнікоў, якія знаходзіліся ў шэрагах незалежных прафсаюзаў, не падаўжаюць з імі кантракты. У апошні час стала прыкметна шмат затрыманняў на працоўных месцах, калі міліцыя апранала на працаўнікоў кайданкі і забірала іх. Зразумела, што ў такіх умовах актывісты, якія засталіся, не могуць дзейнічаць свабодна пад пагрозай крымінальнага пераследу, - адзначыла яна ў выступе.
Лізавета падкрэсліла, што на палітычных зняволеных нацягваюць цэтлікі экстрэмістаў і тэрарыстаў, а іх падвяргаюць жорсткім катаванням і прымусовай працы. У святле такіх падзей, яна расказала аб дзейнасці асацыяцыі Salidarnast e.V. у якой аб'яднаны прафсаюзныя актывісты вымушаныя пакінулі Беларусь. Яны праводзяць кампаніі па вызваленні зняволеных і падтрымліваюць "беларускае пытанне" на міжнародным узроўні.
Заключаючы сваю прамову, Лізавета Мерляк выказала ўпэўненасць у неабходнасці глабальнага супрацоўніцтва паміж працоўнымі, працадаўцамі і ўрадамі, каб дамагацца ў Беларусі павагі да свабоды асацыяцый.
Яна падкрэсліла, што вызваленне палітычных зняволеных павінна стаць папярэдняй умовай для любога дыялогу. І, цытуючы Дана Галіна, нагадала, што барацьба за свабоду і справядлівасць патрабуе пастаяннага намагання і адзінства.
Гэты яскравы выступ стаў важным крокам у прыцягненні ўвагі да трагічных падзей у Беларусі і падтрымцы барацьбы за свабоду прафсаюзаў у краіне.
Комментарии