Заўтра, 13 лютага, Валянцін Цераневіч, намеснік старшыні Беларускага Незалежнага прафсаюза на ААТ "Гродна Азот", адзначае свой дзень нараджэння ў турме. Валянцін быў арыштаваны 20 верасня 2021 года і стаў адным з фігурантаў па справе "Рабочага Руху".
Валянцін Цераневіч — памочнік майстра на заводзе "Хімвалакно", які ўваходзіць у склад "Гродна Азота", ён быў абраны намеснікам старшыні Беларускага Незалежнага прафсаюза "Гродна Азота".
Быў затрыманы 20 верасня 2021 года. Яму былі прад'яўлены абвінавачанні ў стварэнні экстрэмісцкага фарміравання і здрадзе дзяржаве, пасля чаго яму быў вынесены прыгавор на 12 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Працэс закрылі да вынясення прысуду, хаця да гэтага ён праходзіў у адкрытым рэжыме. Праваабарончыя арганізацыі прызналі Валянціна Цераневіч палітычным зняволеным.
Заўтра яму спаўняецца 49 гадоў.
Адрас для лістоў Валянціну Валянцінавічу Цераневічу: ВК №1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8.
Comments