На фоне нядаўніх масавых арыштаў і затрыманняў працоўных на беларускіх прадпрыемствах, арышты працягваліся і на мінулым тыдні. На гэты раз на «Гродна Азоце» і Наваполацкім «Паліміры».

На прадпрыемстве ААТ "Гродна Азот", паводле інфармацыі ад надзейнай крыніцы, перыядычна затрымліваюць і вывозяць у кайданках працоўных. Гэта адбываецца прама на працоўным месцы.
Масавыя арышты таксама прайшлі на ААТ "Нафтан" завод "Палімір" у Наваполацку, дзе супрацоўнікі праваахоўных органаў з'явіліся на прадпрыемства і забралі з працоўных месцаў некалькі чалавек. На наступны працоўны дзень яны адсутнічалі на працоўных месцах, паведамляе тэлеграм-канал @naftanFREE.
На працягу апошніх месяцаў на прадпрыемствах Беларусі па ўсёй краіне праходзяць масавыя затрыманні работнікаў прадпрыемстваў, якія былі заўважаны ў нелаяльнасці да дзейнага ў краіне рэжыму.
Comments