Дэпутат германскага Бундэстага і прадстаўнік партыі «Саюз 90/Зялёныя», а таксама сімвалічны «хросны» палітвязня Андрэя Пагерыла, Хельге Лімбург (Helge Limburg), звярнуўся да свайго падапечнага з адкрытым лістом.
Тэма палітвязняў прафсаюзных лідэраў і актывістаў Беларусі застаецца ў фокусе ўвагі еўрапейскіх парламентароў. Так, дэпутат германскага Бундэстага і прадстаўнік партыі "Саюз 90/Зялёныя" Хельге Лімбург (Helge Limburg), напісаў новы адкрыты ліст свайму палітычнаму падапечнаму Андрэю Пагерылу.
Ніжэй публікуем тэкст ліста:
«Дарагі спадар Пагерыла,
Прайшло ўжо паўгода з моманту майго апошняга ліста да Вас. Спадзяюся, што вы атрымліваеце мае лісты. Мне шкада ўсведамляць, што нічога не змянілася ні ў вашай сітуацыі, ні ў адсутнасці лістоў. Мне б вельмі хацелася пагаварыць з вамі аб тым, як я магу дапамагчы і падтрымаць вас і вашу сям'ю. Таму я магу толькі спадзявацца, што вы хаця б будзеце атрымліваць мае лісты і ведаць, што я ў думках з вамі.
Вы знаходзіцеся ў турме ўжо амаль тры гады. Я не магу нават уявіць, што гэта значыць для вас. Тры гады вашага жыцця былі адняты ў вас за злачынства, якога вы не здзяйснялі. Гэта не толькі тры гады вашага ўласнага жыцця, але і тры гады жыцця вашых дзяцей, у якім вам не было дазволена ўдзельнічаць. Гэтая несправядлівасць павінна быць не толькі неадкладна спынена, але і пакараная.
Нядаўна ў мяне была магчымасць прысутнічаць на чытанні лістоў, напісаных зняволенымі з беларускіх турмаў. Я глыбока ўражаны мужнасцю і сілай усіх тых, хто адстойвае дэмакратыю і вяршэнства закону ў сваёй краіне і плаціць за гэта высокую цану. Я ўпэўнены, што якой бы складанай ні здавалася сітуацыя ў дадзены момант, мужнасць і сіла гэтых мужчын і жанчын у рэшце рэшт пераможа.
Калі ласка, не падайце духам. Ведайце, што вы не забытыя, што вы не самотныя - за вамі стаіць большая частка Еўропы!
Як заўсёды, да гэтага ліста я прыкладаю некалькі канцылярскіх лістоў, якія вы можаце выкарыстоўваць для адказу. Мне будзе вельмі прыемна атрымаць ад вас ліст і дапамагчы вам і вашай сям'і ў меру сваіх магчымасцяў.
З павагай,
Хельге Лімбург
Дэпутат Бундэстага».
Читать этот текст по-русски
Comments