Суд па справе палітзняволенай Палінай Шарэндай-Панасюк з Берасця пачнецца 2 кастрычніка а 10-й гадзіне раніцы. Паліну абвінавачваюць па ч.1 арт.411 Крымінальнага кодэкса — злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі.

Справа будзе разглядацца ў судзе Рэчыцкага раёна. Пасяджэнне будзе адкрытым. Усё гэта пазначана ў судовым раскладзе, піша канал пра правы чалавека ад брэсцкай Вясны.
Паліну на будучым тыдні этапуюць ў рэчыцкае ІЧУ. На сёння яна знаходзіцца ў СІЗА №3 Гомеля. У Паліны на дадзены момант вельмі кепскі стан здароўя. А стасункаў з роднымі няма ўжо паўгады.
Нагадаем, што палітзняволеную будуць судзіць ужо другі раз па арт. 411 КК. Пакаранне па гэтаму артыкулу — пазбаўленне волі да аднаго года.
У 2021 годзе Паліну асудзілі на 2 гады пазбаўлення волі нібыта за нібыта гвалт і абразу міліцыянтаў, а таксама за абразу Лукашэнкі. Пазней ёй дадалі 1 год калоніі як раз па таму ж артыкулу 411 КК.
Крыніца: brestspring.org
Comments