top of page
Search

Вынесены прысуды прафсаюзным актывістам па справе «Рабачага Руху»

Усіх10 фігурантаў абвінавацілі ў «здрадзе дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК) і «стварэнні экстрэмісцкага фармавання» (ч. 3 арт. 361-1 КК).


Вынесены прысуды прафсаюзным актывістам па справе «Рабачага Руху»
Фiгуранты справы "Рабочага Руху».

Працэс над дзесяццю палітзняволенымі фігурантамі справы «Рабочага руху» праходзіў у Гомельскім абласным судзе з 9 лістапада.


17 лютага судздзя Аляксандар Піскуноў пакараў:


Сяргея Шэлеста — 14 гадамі калоніі; Уладзімера Жураўку — 15 гадамі калоніі; Андрэя Пагерылу — 14 гадамі калоніі; Ганну Аблаб — 11 гадамі калоніі; Аляксандра Гашнікава — 14 гадамі калоніі; Сяргея Дзюбу — 12 гадамі калоніі; Ігара Мінца — 12 гадамі калоніі; Валянціна Цераневіча — 12 гадамі калоніі; Сяргея Шамецьку — 12 гадамі калоніі; Аляксандра Капшуля — 15 гадамі калоніі.


Апрача таго, для асуджаных прадугледжаныя штрафы ў памерах ад 100 да 500 базавых велічынь. Сярод асуджаных 6 актывістаў Беларускага Незалежнага прафсаюза.


Усіх фігурантаў абвінавацілі ў «здрадзе дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК) і «стварэнні экстрэмісцкага фармавання» (ч. 3 арт. 361-1 КК). Капшуля дадаткова — у «незаконных дзеяннях у дачыненні агнястрэльнай зброі» (ч. 2 арт. 295 КК). Шэлеста, Жураўку і Пагерылу дадаткова — у «паклёпе» (арт. 188 КК).

Падчас судовых паседжанняў усе дзесяцёра падсудных не прызналі віны ў здрадзе дзяржаве.


Таксама ў час разгляду справы «Рабочага руху» адзін з фігурантаў, Аляксандар Капшуль, некалькі тыдняў трымаў галадоўку ў знак пратэсту супраць парушэння заканадаўства падчас яго ўтрымання ў гомельскім СІЗА.


«Рабочы рух» утвораны ў 2020 годзе. У ім аб’ядналіся беларускія рабочыя, у тым ліку лідары і актывісты страйкаў 2020 году.


Comments


Commenting has been turned off.
bottom of page