У тэлеграм-канале «Рабочага руху» з'явілася інфармацыя аб затрыманні супрацоўнікамі КДБ былых працоўных рамонтна-механічнага цэха Мінскага трактарнага завода Дзяніса Паўлава і Івана Крывіню.

Па інфармацыі тэлеграм-канала, яны былі актыўнымі ўдзельнікамі падзей 2020 года, калі на прамысловых прадпрыемствах спрабавалі арганізаваць забастоўку.
Апошнім часам Дзяніс Паўлаў і Іван Крывіня працавалі на вайсковым прадпрыемстве «Мінатор-Сэрвіс», але ёсць падставы меркаваць, як лічыць «Рабочы рух», што іх затрыманні звязаныя з падзеямі 2020 года.
Паводле наяўнай інфармацыі, у Дзяніса Паўлава прайшоў ператрус і яму ставяць у віну арт. 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» Крымінальнага кодэкса.
Крыніца: Rabochy Ruch
Comentarios