top of page
Search

Аўстрыйскі дрэваапрацоўчы гігант сышоў з Беларусі

  • Writer: Salidarnast Belarus
    Salidarnast Belarus
  • Feb 16, 2024
  • 1 min read

Стала вядома, што аўстрыйска-кіпрыёцкі дрэваапрацоўчы гігант Kronospan, які да нядаўняга часу актыўна прысутнічаў на беларускім рынку, канчаткова пакідае Беларусь.


illustration photo \\ ganc-chas.by
illustration photo \\ ganc-chas.by

Юрыдычныя асобы, якім належалі заводы Kronospan у Беларусі, завяршылі рэбрэндынг. Прадпрыемствамі ў Смаргоні цяпер кіруюць кампаніі "Ультрадэкор", "Ультрадэкор Прапертыз" і "Ультрадэкор НТ", у Віцебску - "Ультрабілд", пад Магілёвам - "Ультрабілд Стыл" і "Ультра Плай ОСБ". Перайменаваны і іншыя мясцовыя юрыдычныя асобы.


Як высветліў Office Life, выхад Kronospan з беларускага бізнесу адбыўся на пачатку восені мінулага года. Да гэтага аўстрыйцы завяршылі працэс перадачы таго ж Causa Foundation сваіх актываў у Расіі. Фонд зарэгістраваны ў ААЭ.


Kronospan выйшаў на беларускі рынак у канцы 2000-х гадоў і стаў найбуйным фундатарам у мясцовую дрэваапрацоўку. Яго прадпрыемствы выпускалі тут драўняныя пліты, падлогавыя пакрыцці, смалы, лакі, спецыяльную паперу, сталёвыя канструкцыі і інш. Значная частка прадукцыі прызначалася для экспарту.


Агульны аб'ём інвестыцый Kronospan у эканоміку Беларусі ацэньваўся каля 1 млрд еўра.

Беларускія прадпрыемствы Kronospan былі ўключаны ў спіс забароненых да продажу без узгаднення з урадам актываў з недружалюбных краін.


Варта адзначыць, што ў беларускіх турмах палітычныя зняволеныя вымушаныя працаваць на дрэваапрацоўцы, падвяргаючыся фізічнаму і псіхалагічнаму гвалту. У прыватнасці яны займаюцца дрэваапрацоўкай і піламатэрыяламі, якія выкарыстоўваюцца ў далейшай вытворчасці. Варта адзначыць, што шведская IKEA ў 2022 годзе таксама заявіла аб сваім сыходзе з беларускага рынку.


Дэмакратычная супольнасць і прадстаўнікі незалежных прафсаюзаў неаднаразова ўзнімалі пытанне аб выкарыстанні прымусовай працы зняволеных.


Read this text in eng or рус

Comments


Commenting on this post isn't available anymore. Contact the site owner for more info.
  • Facebook
  • Twitter
bottom of page