top of page
Search

Актывістка прафсаюза РЭП абвесціла галадоўку

Вядома, што Паліна Шарэнда-Панасюк цалкам адмовілася ад ежы. Гэта яе пратэст супраць тых жудасных умоваў, якія стварыла для Паліны адміністрацыя ІЧУ Рэчыцкага РАУС, паведамляе «Вясна».

Palina Sharenda-Panasiuk
Palina Sharenda-Panasiuk

Пасля прыбыцця ў ізалятар Паліну змясцілі ў камеру-адзіночку з поўнай антысанітарыяй, у якой ёсць насякомыя. У яе забралі ўсе асабістыя рэчы і прадукты, якія яна прывезла з сабой. Спаць яна павінна на жалезных крывых пласцінах «шконкі», паколькі ёй не выдалі ніякіх пасцельных рэчаў. Яе не выводзяць на прагулкі і забаранілі ўсе віды перадачаў.


Таксама стала вядома, што ў Рэчыцкім ІЧУ ў Паліны прайшлі апошнія следчыя дзеянні ў межах крымінальнай справы за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі». На будучым тыдні справу перададуць у пракуратуру, а затым у суд Рэчыцкага раёна.

Нагадаем, Паліна павінна была выйсці на волю мінулым летам, але яе асудзілі да яшчэ 1 года калоніі. У красавіку супраць жанчыны завялі ўжо новую справу — зноў за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі».


Крыніца: Viasna


Read this text in eng or рус

Commentaires


bottom of page