Актывіст Свабоднага прафсаюза Беларускага Аляксандр Кандрацюк, асуджаны на 3,5 гады папраўчай калоніі, прызнаны праваабаронцамі – палітычным вязнем. Заява аб прызнанні яго палітычным зняволеным з“явілася на сайце праваабарончага цэнтру «Вясна».
Нагадаем, што малодшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнай Акадэміі Навук Рэспублікі Беларуь Аляксандр Кандрацюк быў асуджаны па абвінавачванні ў публічнай абразе А. Лукашэнкі (арт. 368 КК), паклёпе на А. Лукашэнку (арт. 367 КК) і ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (арт. 130 КК).
Пракуратура патрабавала пакараць прафсаюзнага актывіста 3,5 гадамі пазбаўлення волі. 17 траўня патрабаванне пракурора Далідовіч было задаволена, і Аляксандр быў прыгавораны да 3,5 гадоў папраўчай калоніі. Вядома, што прафактывіст мае намер абскардзіць прысуд у Вярхоўным судзе РБ, а зараз ён знаходзіцца ў СІЗА.
Пяць беларускіх праваабарончых арганізацый адзначылі ў сваёй заяве, што прыцягненне да крымінальнай адказнасці за распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (арт. 130 КК) следствам і судамі селектыўна і дыскрымінацыйна ўжываецца выключна дзеля абароны інстытутаў улады... і падаецца неабгрунтаваным.
Comments