Адыёзная суддзя Зінаіда Балаболава адпраўлена ў адстаўку
- Salidarnast Belarus
- Apr 8
- 1 min read
На яе рахунку дзясяткі прысудаў супраць дэмакратычных прафсаюзных актывістаў.
Зінаіда Балабалава, суддзя Наваполацкага гарадскога суда, вядомая сваімі прысудамі ў дачыненні да актывістаў Беларускага Незалежнага прафсаюза і ўдзельнікаў мірных пратэстаў 2020 года, звольненая з пасады.

Яе імя фігуруе ва Указе Лукашэнкі №142 ад 7 красавіка 2025 года, якім ад пасадаў вызваляюцца 16 суддзяў.
Фармальна гэта — чарговая кадравая ратацыя, якая праводзіцца перыядычна. Аднак у выпадку Балаболавай адстаўка выглядае асабліва сімвалічнай: менавіта яна стала адным з сімвалаў палітычных рэпрэсій у Наваполацку.
Паводле звестак праваабаронцаў, за гады працы Балабалава разгледзела не менш як 268 адміністрацыйных спраў па палітычных матывах. Амаль усе яны скончыліся арыштамі. Асабліва актыўна суддзя пераследавала незалежных прафсаюзных лідараў і актывістаў, ператвараючы суд у інструмент рэпрэсій.
У паслужным спісе суддзі Зінаіды Балаболавай ёсць выключна цынічныя рашэнні – гэта яе рукамі мучаць жанчыну, якая выступіла на школьнай лінейцы супраць вайны. Яе рашэннямі марынавалі на сутках Вольгу Брыцікаву – за прафсаюзную актыўнасць.
Цяжка дакладна падлічыць, колькі сутак арышту і штрафаў было вынесена Балаболавай — але гаворка ідзе пра сотні дзён зняволення. У яе рашэннях практычна ніколі не фігуравалі мінімальныя тэрміны – пакаранні амаль заўсёды былі максімальна жорсткімі.
Read this text in eng or рус
Comments