top of page
Search

Адзіночны пікет у кайданках: «Мне ўсё яшчэ балюча. Я ўсё яшчэ хачу казаць»

Былая палітзняволеная Анастасія Булыбенка, сябра Свабоднага прафсаюза Беларускага (СПБ) раней асуджаная па «справе студэнтаў» на 2,5 гады, правяла адзіночны пікет у Вільні ў трэція ўгодкі з дня выбараў у Беларусі.


Anastasia Bulybenko // photo - gazetaby
Anastasia Bulybenko // photo - gazetaby
- Я стаю тут, таму што мне ўсё яшчэ балюча. Я стаю тут, таму што я ўсё яшчэ хачу казаць. Я хачу выплюхнуць увесь гэты боль, і каб больш людзей даведаліся пра сітуацыю ў Беларусі, таму што гэта вельмі важна, - сказала «Салідарнасці» Анастасія, рукі якой падчас акцыі ў кайданках. - Пасля таго, як я апынулася ў турме на два гады за свой голас, я ўсё яшчэ яго маю і хачу ім карыстацца.

Для мяне яшчэ нічога не скончылася, бо гэта ўсё яшчэ працягваецца. Тое, што я цяпер знаходжуся ў бяспецы, у глабальным сэнсе ўвогуле нічога не вырашае.


Anastasia Bulybenko // photo - gazetaby
Anastasia Bulybenko // photo - gazetaby
Я кожны дзень чытаю навіны, мае дзяўчынкі ўсё яшчэ знаходзяцца ў калоніі, мне сняцца кашмары… Які можа быць канец?

На плошчу ў Вільні былая палітвязня выйшла з плакатамі з лічбамі аб колькасці палітвязняў у Беларусі і фразай «Гвалт. Жорсткасць. Боль». Рукі дзяўчыны былі ў кайданках.


Крыніца: Gazetaby


Read this text in eng or рус

Comments


bottom of page