30 студзеня ў судзе Наваполацку разглядалася справа аб «экстрэмізме», у межах якой абвінавачваецца кіраўнік сектара бухгалтэрыі «Палімір» - Аксана Капшуль - былая жонка палітвязня, актывіста Беларускага Незалежнага прафсаюза (БНП) юрысконсульта ААТ «Нафтан» Аляксандра Капшуля.

Аб выніках судовага паседжання пакуль не вядома.
23 студзеня 2024 года жонку палітвязня арыштавалі падчас масавых затрыманняў, праведзеных сілавымі структурамі. Падчас гэтай аблавы праходзілі допыты і ператрусы ў сваякоў палітвязняў. Агулам было затрымана каля 200 чалавек па ўсёй краіне.
Аксана Капшуль з'яўляецца вядучым спецыялістам прадпрыемства. У 2020 годзе яна ўзначальвала сектар уліку доўгатэрміновых актываў у кампаніі "Палімір", паведамляе група "Нафтан супраць экстрэмізму".
Comments