top of page
Search

Вольга Брыцікава ўключана ў спіс тэрарыстаў

На гэтым тыдні Камітэт дзяржаўнай бяспекі (КДБ) Беларусі ўнёс у абноўлены спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці" 17 чалавек. Сярод іх апынулася і Вольга Брыцікава - экс-лідар першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюза (БНП) на ААТ «Нафтан». Незадоўга да гэтага, 28 чэрвеня, Брыцікаву таксама ўключылі ў спіс "экстрэмістаў".



Гэтае рашэнне адбылося праз некалькі дзён пасля таго, як Еўрапейскі парламент у сваёй рэзалюцыі запатрабаваў неадкладнага вызвалення Брыцікавай і ўсіх палітвязняў Беларусі.


Вольга Брыцікава была асуджаная па ч. 1 арт. 130 КК РБ за нібыта ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці. Яе справа разглядалася ў закрытым паседжанні пад кіраўніцтвам суддзі Галіны Бондал. У выніку Брыцікаву прыгаварылі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Апеляцыйная скарга, пададзеная ў Вярхоўны суд, была адхіленая 11 чэрвеня судзейскай калегіяй пад старшынствам Уладзіміра Чаравача.


Пераследы Брыцікавай пачаліся яшчэ ў 2022 годзе і ўключалі шматлікія арышты і абвінавачанні, звязаныя з яе антываеннай пазіцыяй і прафсаюзнай дзейнасцю.


Вольга Брыцікава - далёка не адзіны прафсаюзны лідар, які трапіў пад рэпрэсіўную палітыку рэжыму Лукашэнкі. Раней у спіс тэрарыстаў былі ўключаны Арцём Жарнак, Ганна Карнеенка, Аляксандр Мураўёў, Артур Хлус і іншыя.


Read this text in рус or eng

Comments


Commenting has been turned off.
bottom of page