top of page
Search

У Мінску на ААТ "Пеленг" працягваецца пераслед работнікаў

У Мінску затрымана інжынер-канструктарка 1-й катэгорыі навукова-канструктарскага ўпраўлення СКС ААТ "Пеленг" Ірына Суржык. Яе арышт стаў часткай маштабнай аблавы на работнікаў найбуйнейшага беларускага прадпрыемства оптыка-электроннай прамысловасці.


 Ірына Суржык
 Ірына Суржык

Суд над жанчынай стартуе 12 сакавіка 2025 г. у Мінскім гарадскім судзе. Ёй пагражае ад 4 да 12 гадоў калоніі па абвінавачанні ў "закліках да прычынення шкоды Беларусі".


Пасля пратэстаў 2020 года вялікая група працаўнікоў "Пеленга" зрабіла спробу стварыць уласны незалежны прафсаюз. Лідарам ініцыятывы стаў інжынер-праграміст Андрэй Дзячко, які меў званне маёра запасу. Ён таксама з'яўляўся адным з аўтараў звароту чатырох былых беларускіх вайскоўцаў да сілавікоў Лукашэнка. Аднак улады арыштавалі Андрэя, а прафсаюзнай арганізацыі адмовілі ў рэгістрацыі. На прадпрыемстве некалькі гадоў працягваюцца пераслед працаўнікоў за іншадумства і нелаяльнасць да дыктатарскага рэжыму.


Арышт Ірыны Суржык - не адзінкавы выпадак пераследу супрацоўнікаў прадпрыемства за апошні час. У лютым гэтага года была асуджаная яе калега Карына Праташчык. 29-гадовую жанчыну прызналі вінаватай па тым жа артыкуле, але іншай яе часткі, прыгаварыўшы да двух гадоў калоніі.


Read this text in рус or eng

Comments


  • Facebook
  • Twitter
bottom of page