У Сенненскай цэнтральнай раённай бальніцы супрацоўнікі сілавых ведамстваў правялі рэйд, падчас якога знайшлі пецярых супрацоўнікаў, падпісаных на "экстрэмісцкія рэсурсы".
Пра гэта паведаміла галоўны лекар лякарні Крысціна Гарчынская ў тэлесюжэце мясцовых прапагандысцкіх СМІ. Яна падкрэсліла, што гэтыя супрацоўнікі даўно падпісаны на адпаведныя рэсурсы, але не адпісаліся ад іх.
Гарчынская запэўніла, што гэта адзінкавыя выпадкі, і гэтыя людзі — тыя, за каго можна паручыцца.
Імёны пецярых медыцынскіх работнікаў і іх далейшы лёс застаюцца невядомымі. У Беларусі апошнія чатыры гады пераслед за іншадумства сярод работнікаў стаў звычайнай справай.
Read this text in eng or рус
Comments